Контакты

Телеканал ОНТ

  VIP

Имя/Пол: Телеканал ОНТ (Мужской)

E-mail: press@ont.by

Телефон: 8017 290 66 72 (приемная)

Страна: Беларусь-Минская область-Минск

GEO: Belarus

Адрес: г. Минск, ул. Коммунистическая, 6

Дзень беларускага пісьменства завяршыўся ў Беларусі.

Актуально до: Неограниченно

Регион: Беларусь/Минская область

Добавлено: 2020-09-06

Просмотров: 125

Дзень беларускага пісьменства завяршыўся ў Беларусі. Эстафету на наступны год прыняў Капыль


«Сёння ў нашай хаце свята, калі ласка ў нашу хату». Адзначаем Дзень беларускага пісьменства. Сваё прывітанне з нагоды свята суайчыннікам накіраваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Горад, які пачынаўся з легенды пра белую ноч. У XIII стагоддзі манахі, што ратавалі цудадзейны абраз з Кіева, спыніліся на Ільінскай гары. Раптам у цемры стала светла, як днём. З тых часоў у Бялынічах «расце» каменны крыж. Ёсць згадкі, што раней на ім былі знакі, падобныя да літар продкаў беларусаў.     

«Магія слова» біёграфа нашых першых пісьменнікаў адзначана Нацыянальнай літаратурнай прэміяй. Сёлета яна пятая. Проза, паэзія, публіцыстыка – назвалі лепшых у шасці намінацыях. Акрамя «Драматургіі» –такі няпросты жанр. Дарэчы, ёсць у Бялыніцкім краі Паўлінка – старэйшая вёска-цёзка самай вядомай гераіні белліта.    

Свята пісьменства, якое 27 год таму пачалося ад Полацка, – стымул для мадэрнізацыі гарадоў. Цэнтрамі Дня на Магілёўшчыне былі Мсціслаў, Шклоў, Быхаў. Сёння бялынічане і іх госці ацэньваюць сваю рэнавацыю на «сталічна» – звыш ста абектаў. У новым музеі – «сэрца» Старога месца ў мініяцюры.



 

Таццяна Цікунова, дырэктар Бялыніцкага мастацкага музея імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі: «Посетители в Историческом зале могут прогуляться по Белыничам 1810 года. Можно увидеть те основные конструкции, которые были на тот момент: костёл кармелитов, униатская церковь, а также усадьба Огинских и другие знаковые объекты». 



Фрэска XVIII стагоддзя «Узыходжанне на Галгофу» са страчанага кляштара кармелітаў цяпер – шэдэўр у прасторы годнай Траццякоўскай галерэі. Як і рэстаўраваная монакалекцыя – 27 прац вялікага пейзажыста Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. Зямляк праславіў Бялыніччыну на ўвесь свет.  

Сёння гэта адзіны ў свеце помнік-выцінанка з граніту. «Зява іконы» – напамін пра святыню, страчаную ў часы Вялікай Айчыннай вайны. З XVII стагоддзя Адыгітрыю Бялыніцкую аднолькава шанавалі ўсе хрысціяне. Сапраўды гарады, як магніты, прыцягваюць да сябе пілігрымаў.      

Эпідэмія ўнесла свае карэктывы ў традыцыі. Сёлета замежныя аўтары і іншыя прафесіяналы кніжнай галіны бралі ўдзел у свяце online. Усё ж наш «горад белых начэй» пасля самай інтэлектуальнай падзеі года дакладна стане паўнавартастным персанажам літаратурных твораў. 

Ёсць у Бялынічах з летапісных часоў былых уладальнікаў Агінскіх – XVIII стагоддзя – «Ліпавы гай». Ад гэтага Дня беларускага пісьменства ў рэканструяваным парку застанецца алея гарадоў-сталіц свята. Іх 23. 24-м у наступным годзе стане, працытую свайго земляка Цішку Гартнага, «мой родны, мой слаўны Капыль».
 

РАНЕЕ ПО ТЕМЕ:

Дзень беларускага пісьменства ў Слоніме
Этот День белорусской письменности гости фестиваля запомнят надолго! Раскрываем
"Литературный шоколад" предложат гостям Дня белорусской письменности
Памятник Сапеге, гастрофест и фейерверк — в Слониме готовятся к Дню письменности
День белорусской письменности в Иваново
Иваново готовится принять День белорусской письменности


Еще объявления этого пользователя

  Комментарии 0

Вверх